@Sigita, Ёй кажу пяшчотна гэтак: «Слухай, ты ж не бервяно?!» А яна – купі ёй кветак, Намякае на кіно. На дармоўку, бач ты, цэліць. Я ёй тут без лішніх фраз: «Адгуляем перш вяселле, А тады ўжо іншы сказ...» А яна і адказала: «Перш на горцы свісне рак...» От дык ліха, от навала! І чаму я халасцяк? Хлопец з выгляду я – класны, І наконт глуздоў – не ўрод. Да дзяўчат я маю ўласны, Свой, культурны падыход. Падтрымаць умею марку, Памятаю, шасцярым, Пазнаёміўшыся ў парку, Карткі з надпісам дарыў. Трэба ж, гэтулькі адразу Раніў сэрцаў – любата!.. І... ніводная адказу. Ат, вядома, – цемната! Нравится Нравится DK