Цитата:
(аб грамадскай салідарнасці): «Мне не блізкая ідэалогія тых, якія называюць сябе лібертарыянцамі — з іх дарвінісцкім поглядам на грамадства як "змаганне ўсіх супраць усіх", у якім "выжывае наймацнейшы". Як цяпер вядома з антрапалогіі і эвалюцыйнай псіхалогіі, кааперацыя і супрацоўніцтва ігралі ў фарміраванні чалавека як віду значна большую ролю, чым канкурэнцыя — проста пагугліце тэрмін "reciprocal altruism". <…> Дзяржава ёсць толькі інструмент і вынік калектыўных дзеянняў грамадзян па дасягненні сваіх мэт. А ўласна палітычная (у шырокім сэнсе слова) дзейнасць — ёсць ні што іншае як майстэрства ствараць кааліцыі для дасягнення гэтых самых мэт. Дарэчы, насуперак распаўсюджанаму перакананню, людзі заходняй цывілізацыі ў дасканаласці валодалі майстэрствам калектыўнага дзеяння, і наадварот, мы бачым, як часта ў нас (у краіне і ўвогуле на постсавецкай прасторы) пераважае стратэгія індывідуальнага выжывання.»[1] (2013)
|
Грамотная позиция. Все верно сказал.
Цитата:
«Мне б хацелася, каб у Беларусі была нарэшце свая паважаная і прызнаная ў свеце валюта, калі б людзі пачалі нарэшце рахаваць у розуме цэны ў ёй, а не перакладаць увесь час у розуме ва "умоўныя адзінкі". <…> Пакінуць свой подпіс на купюрах сапраўдных беларускіх грошай — гэта было б годнай справай усяго жыцця .»
|
Цитата:
(аб беларускай нацыі і гістарычнай суб'ектнасці): «Гісторыю краіны і народа — неабходна асэснаваць як цэласную і бесперапынную, а не адмаўляць у "праўдзівасці" савецкага перыяду (як гэта часта робяць ідэолагі апазіцыйнага лагера) або не пачынаць гісторыю з "партызанкі" часоў Другой сусветнай вайны (як гэта часта робяць тэарэтыкі "ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці"). Без прадстаўлення нацыі (грамадзянскай нацыі) як адзінства і гісторыі як бесперапыннай няма і не можа быць суб'ектнасці гэтай нацыі. А без суб'ектнасці мы будзем асуджаныя быць аб'ектам дзейнасці іншых гістарычных суб'ектаў — г.зн. фактычна не будзем гаспадарамі ўласнага лёсу.»[1] (2013)
|
Последний раз редактировалось PROlom; 15.03.2021 в 19:06..